Навiны
У Мінскай вобласці з 1 сакавіка забаронена лоўля шчупака: рыбаловам пагражаюць штрафы за парушэнне
З 1 сакавіка па 15 красавіка ў вадаёмах Мінскай вобласці ўводзіцца забарона на аматарскую і прамысловую лоўлю шчупака звычайнага. Абмежаванне накіравана на захаванне папуляцыі і абарону віду ў перыяд нерасту. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
Тры сур’ёзныя выпадкі браканьерства ў перыяд нерасту выяўлена за мінулы тыдзень
Тры сур’ёзныя выпадкі браканьерства ў перыяд нерасту выяўлены за мінулы тыдзень, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
У Беларусі пачынае дзейнічаць нераставая забарона
Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь традыцыйна праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нераст». У гэты перыяд узмоцнены кантроль за воднымі аб’ектамі, актывізуецца ўзаемадзеянне з іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі. Асноўныя задачы — прадухіленне парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства і недапушчэнне выкарыстання браканьерскіх прылад лоўлі.