Навiны
237
ДАІ папярэдзіла аб новаўвядзенні 2025 года — у Мінску з’явілася сіняя разметка
10.05.2025
У прэс-службе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама нагадалі сталічным вадзіцелям аб «новаўвядзенні 2025 года», якім стала сіняя разметка. Так, яркая перарывістая лінія ўжо з’явілася на Акадэмічнай, Платонава і Кісялёва. Плануецца, што надалей яе можна будзе ўбачыць ва ўсіх раёнах Мінска.