Навiны
У Беларусі прапрацоўваецца пытанне па карэкціроўцы мінімальнага памеру аліментаў — Мінюст
У Беларусі могуць змяніць мінімальны памер аліментаў. Цяпер яго ніжняя планка прывязана да бюджэту пражытачнага мінімуму — ён складае 530 рублёў 37 капеек. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ расказала намеснік начальніка ўпраўлення прававога рэгулявання і забеспячэння дзейнасці галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Алена Расолька, паведамляе БелТА.
Пра тое, якія новаўвядзенні і змены з’явіліся ў прававых актах па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці, расказаў праваахоўнік
Так, за кіраванне транспартным сродкам асобай пасля заканчэння тэрміну дзеяння вадзіцельскага пасведчання ўстаноўлены штраф у памеры ад 2 да 5 базавых велічынь. Раней быў ад 5 да 20 базавых велічынь. Акрамя таго, такое правапарушэнне стала правіннасцю і калі вадзіцель не ўсочыць, што тэрмін яго вадзіцельскага пасведчання скончыўся, то першы раз ён вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці.
У Беларусі з 1 жніўня вырастуць памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей
У Беларусі з 1 жніўня на 4,1% вырастуць памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, што вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Памёр кампазітар Яўген Дога
Савецкі кампазітар Яўген Дога памёр на 89-м годзе жыцця. Аб гэтым напісала дэпутат парламента Малдовы Наталля Давідовіч на сваёй старонцы ў Facebook, паведамляе ТАСС.