Навiны
857
Як навукоўцы шукаюць культурныя каштоўнасці, вывезеныя з Беларусі нацыстамі
18.11.2025
У гады Вялікай Айчыннай вайны БССР страціла тысячы прадметаў мастацтва — у тым ліку сапраўдныя шэдэўры, бясцэнныя творы генія беларускага народа. За восем пасляваенных дзесяцігоддзяў вярнулася на Радзіму толькі дзясятая частка вывезеных па загадзе Гімлера з беларускіх музеяў і галерэй культурных скарбаў, адзначаюць навукоўцы. Сёння прадметы мастацтва, што некалі складалі фонды нашых музеяў, раскіданы па свеце. Іх пошукі — карпатлівая і нават у нечым дэтэктыўная праца. Пра тое, як гэта робіцца, мы спыталі ў чалавека, які прысвяціў жыццё гэтай справе, — Анатоля Сініла, аднаго з найбольш вядомых даследчыкаў, хто займаецца ўстанаўленнем месцазнаходжання вывезеных з нашай краіны культурных скарбаў.