Навiны
Як распрацоўвалі праграму сацэканамразвіцця на 2026—2030 гады, расказалі ў Мінэканомікі
Начальнік Галоўнага ўпраўлення макраэканамічнага аналізу і прагназавання Міністэрства эканомікі Аляксей Зубовіч расказаў БелТА пра тое, як распрацоўвалі праграму сацэканамразвіцця на 2026—2030 гады.
Працягваецца абмеркаванне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 — 2030 гады
Абмеркаванні адбыліся 27 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў, Канстытуцыйным і Вярхоўным судах (дэпутаты і суддзі, паводле Канстытуцыі, з’яўляюцца дэлегатамі УНС), а таксама на абласных сходах дэлегатаў VII УНС ад Гродзеншчыны і Віцебшчыны. Задача актыўна падключаць дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу да гэтага працэсу ставілася Старшынёй УНС Аляксандрам Лукашэнкам. Упершыню такая пільная ўвага да маючага адбыцца Сходу, што, несумненна, абумоўлена як фарматам, так і зместам галоўнага грамадска-палітычнага мерапрыемства года. Першы раз у гісторыі суверэннай Беларусі на зацвярджэнне дэлегатаў УНС, а значыць усяго народа, выносіцца найважнейшы дакумент, які вызначыць стратэгію развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў.
Праект Праграмы сацыяльна-экамічнага развіцця да 2030 года разгледзелі ў Савеце Рэспублікі
Новая праграма абяцае стаць дакументам сучаснасці, без аглядкі на мінулыя фармулёўкі. Аб канкрэтных кроках для дасягнення мэт, задачах і прынцыпах праекта сенатарам расказаў міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый ЧАБАТАР.
Цяпер прыярытэтаў восем. Як дапрацавалі праграму сацэканамразвіцця да 2030 года
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка і кіраўнік рабочай групы па дапрацоўцы праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года Раман Галоўчанка расказаў на пасяджэнні групы аб тым, як быў дапрацаваны праект па даручэнні Прэзідэнта, паведамляе БелТА.