Навiны
303
Дачнікі — таксама вытворцы сельгаспрадукцыі. Але гэта пакуль нідзе не ўлічваецца
24.06.2025
Прадуктовая інфляцыя ў пэўнай ступені можа парадаваць вытворцаў і пастаўшчыкоў. На той жа агародніннай групе сёння, мяркуючы па цэнах, можна нават вельмі і нядрэнна зарабляць. Але шчасце мінае хутка, а прысмак можа быць даволі працяглым і горкім да крыўды. Попыт знізіцца. І не столькі ў моманце, колькі ў больш доўгачасовым перыядзе. У пастаўшчыкоў агародніны і, у нейкай ступені, садавіны ёсць магутны канкурэнт — асабістыя агароды на дачах і ў вёсках. Буйныя вытворцы могуць зверху ўніз пазіраць на невялікія ўчасткі ў некалькі сотак, але іх шмат, таму яны здольныя ўплываць нават на макрапаказчыкі. Па некаторых сегментах, мабыць, нават не менш, чым аграрныя вытворцы прамысловага маштабу.