Навiны
106
У Саюзнай дзяржаве могуць спрасціць атрыманне дазволу на пражыванне
09.07.2026
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 ліпеня падпісаў указ № 228, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян дзвюх краін на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях дзяржаў — удзельніц Саюзнай дзяржавы ад 24 студзеня 2006 года. Аб гэтым паведамляе БелТА.