Навiны
603
Паглядзелі, як працуе найлепшая ў Магілёўскай вобласці прафесійна-тэхнічная ўстанова
11.05.2026
Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прамыслова-тэхналагічны каледж ведаюць далёка за межамі рэгіёна. На абласной Дошцы гонару ён быў прадстаўлены аж 17 разоў. 1 мая — зноў быў занесены на яе. Было цікава даведацца з першых вуснаў, што дапамагае гэтай установе адукацыі трымацца на такой вышыні.