Навiны
Мамінай пяшчоты і любові хапае і на сваіх, і на прыёмных
239 зваротаў: з якімі пытаннямі пакупнікі ідуць у прафсаюзы
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі падвялі вынікі работы грамадскіх прыёмных, якія кожны тыдзень прымаюць звароты ад грамадзян па сітуацыі на спажывецкім рынку. Прыняты і разгледжаны 239 зваротаў, якія датычацца заўваг і прапаноў у сферы тавараў і паслуг. Пры гэтым большасць з іх разгледжаны з выездам на месца.
Прафсаюзы праводзяць маніторынгі стабфондаў
У пачатку гэтага года ў прафсаюзныя грамадскія прыёмныя, якія штотыдзень прымаюць звароты ад грамадзян па сітуацыі на спажывецкім рынку, паступалі паведамленні аб адсутнасці гародніны або наяўнасці айчыннай плодаагародніннай прадукцыі неналежнай якасці. Дарэчы, усе гэтыя звароты разглядаліся з наведваннем гандлёвых аб’ектаў і ў большасці выпадкаў факты пацвердзіліся.
30 кастрычніка ва ўсіх рэгіёнах пройдуць прафсаюзныя прававыя прыёмы
У апошні чацвер месяца па традыцыі прафсаюзныя юрысты правядуць прыём грамадзян ва ўсіх рэгіёнах краіны. Кожны ахвотны зможа задаць спецыялістам пытанні, звязаныя з працоўнымі адносінамі, пенсіённым заканадаўствам, і атрымаць кваліфікаваную дапамогу ў вырашэнні працоўных спрэчак з наймальнікамі. Як паказвае практыка, такая форма работы запатрабавана ў працоўных: толькі на вераснёўскім прававым прыёме прафсаюзным юрыстам паступіла звыш 570 зваротаў.
Па рэкамендацыі прафсаюзаў гандлёвыя аб’екты аператыўна ліквідуюць недахопы
Кожны чацвер ва ўсіх абласных і Мінскім гарадскім аб’яднаннях прафсаюзаў спецыялісты асабіста прымаюць заўвагі і прапановы па ўдасканаленні сітуацыі на спажывецкім рынку.
Сёння працуюць грамадскія прыёмныя прафсаюзаў
У лютым грамадскія прыёмныя разгледзелі больш за 20 зваротаў. Асноўныя нараканні —на якасць рэалізуемай прадукцыі ў асобных гандлёвых пунктах. Напрыклад, у спажыўца з Гродзенскай вобласці былі пытанні да якасці смятаны, а пакупніка з Мінска хвалявала рэалізацыя чэрствага батона. Былі і адзінкавыя звароты аб адсутнасці асобных тавараў, у прыватнасці, кававых напіткаў на аснове ячменю і замарожанай ялавічыны.