Навiны
404
Яго дом — як заалагічны музей, а калекцыя пудзілаў — пад № 2 у Беларусі. Пабывалі ў таксідэрміста, вандроўцы і рамантыка
24.01.2026
Больш за 20 краін, два ўзыходжанні, веламарафон на 10 тыс. км і тры аўтапрабегі, самы доўгі — у 27 тыс. км. Герой праекта — 66-гадовы Генадзь Пузанкевіч — не толькі адчайны падарожнік, які і ў канібалаў жыве тыднямі, і на горы падымаецца ў сланцах, але і адзін з лепшых у краіне таксідэрмістаў. Пры сустрэчы разумееш: перад табой чалавек з тонкім пачуццём гумару, філасофскай глыбінёй, нястомны даследчык і рамантык.