Навiны
237
Пазнаёміліся з рамесніцай, для якой Сінявокая стала другой Радзімай
29.09.2026
Калі ішла на інтэрв’ю з Вольгай Кавалеўскай, ведала пра яе толькі тое, што яна стварае традыцыйныя беларускія лялькі. Мяне сустрэла прыгожая ветлівая жанчына з яркімі блакітнымі вачыма, апранутая ў кашулю з вышытымі нацыянальнымі ўзорамі і адпаведную спадніцу. На галаве — белая хустка, павязаная на сялянскі манер. «Сапраўдная беларусачка!» — падумала я. І вельмі здзівілася, даведаўшыся, што родам яна з Каўказа, а народнай творчасцю займаецца ўсяго чатыры гады.