Навiны
У рэабілітацыйным цэнтры прайшоў дабрачынны канцэрт
Кожны год у пачатку снежня па ініцыятыве апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў у Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў прыязджаюць творчыя калектывы нацыянальна-культурных аб’яднанняў. Гэта прадстаўнікі розных народаў (армяне, яўрэі, чувашы, башкіры, палякі, малдаване, карэйцы, украінцы, грузіны), якія пражываюць побач з намі, але зберагаюць свае традыцыі. Іх песні і танцы дазваляюць адчуць прыгажосць і глыбіню культур, і на пэўны час «выправіцца» ў музычнае падарожжа па розных краінах свету.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў наведалі Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў
Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў сёлета адзначыў свой 25-гадовы юбілей. У далёкім 2000-м ён адкрыўся па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў рамках рэалізацыі праграмы «Дзеці Беларусі». Штогод у сярэднім 10-11 дзяцей, якія праходзяць тут рэабілітацыю, пачынаюць самастойна хадзіць. Сёлета знята інваліднасць у 6 дзяцей, самастойна змаглі пайсці 7 дзяцей, 10 — вымавілі свае першыя словы. Цэнтр не толькі аказвае комплексную рэабілітацыю дзецям-інвалідам з выкарыстаннем інавацыйных методык і сучасных практык, але і вучыць іх неабходным жыццёвым навыкам. Тут любяць дзетак і клапоцяцца аб іх незалежна ад праблем, з якімі ім і іх бацькам, на жаль, давялося сутыкнуцца.