Навiны
248
У Магілёве ўрачыста адкрылася рэспубліканская спартакіяда школьнікаў
18.06.2025
Мерапрыемства сабрала болей чым 1700 лепшых юных спартсменаў з усёй краіны, удзельнікаў і пераможцаў розных спартыўных спаборніцтваў і паядынкаў. Яны будуць змагацца на спартыўных пляцоўках Магілёва і Горак па 12 відах спорту. Урачыстае адкрыццё з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства спорту і турызму і Рэспубліканскага цэнтра фізвыхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў адбылося ў сценах лёгкаатлетычнага спартыўнага комплексу «Алімпіец».