Навiны
Вынікі сацдаследавання: дзе беларусы робяць пакупкі і як ацэньваюць якасць мабільнага інтэрнэту
Як мы ўжо паведамлялі, днямі былі прэзентаваныя вынікі трэцяй часткі сацдаследавання, якое праводзіў у ліпені—жніўні Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі па заказе Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД). У ім узялі ўдзел 2045 рэспандэнтаў з усіх рэгіёнаў краіны. Трэцяя частка датычылася актуальных пытанняў міжнароднага і ўнутранага парадку дня. Сёння мы працягваем публікаваць яе падрабязнасці. Сацыёлагі пыталіся ў беларусаў пра перавагу сярод гандлёвых пляцовак, якасць мабільнага інтэрнэту, бяспеку на тратуарах з-за вялікай колькасці сродкаў персанальнай мабільнасці і ўвогуле пра тое, якія пытанні хвалююць іх найбольш.
Магазіны, маркетплэйсы або рынак? Дзе беларусы лічаць за лепшае набываць прадукты, адзенне, касметыку і тэхніку — сацдаследаванне
Магазіны застаюцца галоўнымі аб’ектамі для ажыццяўлення пакупак у штодзённым жыцці грамадзян. Такія вынікі комплекснага рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, якія датычацца актуальных пытанняў міжнароднага і ўнутранага парадку дня, паведамляе БелТА.
Як беларусы ацэньваюць умовы жыцця ў сваім населеным пункце — сацдаследаванне
Як беларусы ацэньваюць умовы жыцця ў сваім населеным пункце, расказала начальнік аддзела эканамічнага аналізу ўпраўлення ўнутранай палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Ірына Русак, паведаміла БелТА.
Удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь плануюць прыняць 85,5 % беларусаў
Беларусы дэманструюць электаральную актыўнасць: апытанне Цэнтра сацыяльна-гуманітарных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта пацвярджае, што абсалютная большасць жыхароў нашай краіны збіраецца пайсці на выбары, падтрымлівае палітыку, якую праводзіць дзеючы кіраўнік дзяржавы, і з аптымізмам глядзіць у будучыню. Атрыманыя даныя сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў снежні 2024 года, прадставіла кіраўнік Цэнтра сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ Ірына Лашук.