Навiны
296
Рэдкую скрыпку падарыў маладым музыкантам нашай краіны ганаровы консул Беларусі ў Швейцарыі
17.04.2026
Гэта адбылося падчас заключнага канцэрта IХ Міжнароднага Велікоднага фестывалю ў Храме-Помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску. Такі падарунак вырашыў зрабіць таленавітым беларускім музыкантам Герман Александэр Беелер. За гэты інструмент давялося дорага заплаціць, адзначыў протаіерэй Фёдар Поўны: а менавіта подзвігам адданасці нашай краіне, бо Герман Александэр палюбіў Беларусь, і гэтае пачуццё прайшло праверку на трываласць у яго краіне. Ён шмат разоў прыязджаў у Беларусь, а ў 2018 годзе стаў ганаровым консулам Беларусі ў Швейцарыі. Тады яшчэ нават не ведаў, што яго продкі калісьці жылі ў Пінску...