Навiны
488
Прадстаўнікі заканадаўчай улады праводзяць маніторынг падрыхтоўкі да новага навучальнага года на месцах
12.08.2025
Да пачатку новага навучальнага года засталося менш за тры тыдні, таму набыццё тавараў для школы — пытанне нумар адзін для многіх бацькоў, чые дзеці пойдуць у школу. Члены Савета Рэспублікі, дэпутаты ўсіх узроўняў рэгулярна праводзяць маніторынг цэн і аналіз асартыменту школьных тавараў, у тым ліку ў малых населеных пунктах. Забеспячэнне школьнікаў усім неабходным для арганізацыі навучальнага працэсу, як і гатоўнасць да гэтага працэсу школ, цяпер на асаблівым кантролі.