Навiны
220
У некалькіх раёнах Мінска ў цеплавых сетках афарбуюць ваду для выяўлення ўцечак
11.11.2026
У Ленінскім, Заводскім, Савецкім і Першамайскім раёнах Мінска з 16 лістапада 2026 года і да канца ацяпляльнага сезона ў сеткавую ваду трубаправодаў цеплавых сетак дададуць спецыяльны харчовы фарбавальнік — флуарэсцэін. Пра гэта паведамілі БелТА ў РУП «Мінскэнерга».