Навiны
З 6 да 11 красавіка ў Мінску пройдзе вялікі турыстычны тыдзень
Візітоўкай Беларусі з’яўляецца турызм, і пачатак красавіка — таму пацверджанне. У Мінску з 6 да 11 красавіка пройдзе вялікі турыстычны тыдзень, які будзе ўключаць некалькі маштабных мерапрыемстваў. Найперш гэта ІV Беларуска-расійскі турыстычны кангрэс — галоўная падзея года для прафесіяналаў туріндустрыі Беларусі, Расіі і іншых краін СНД, якая збярэ 800 удзельнікаў і ўключыць рэстаранную прэмію WHERETOEAT BELARUS, што пройдзе ў рамках кангрэса ўжо другі раз. А таксама Міжнародны турыстычны форум Travel HUB «Садружнасць», 34-ю міжнародную выстаўку EXPO HORECA MІNSK, дзе будзе прадстаўлена ўсё для атэляў, рэстаранаў і супермаркетаў.
«Вялікі турыстычны тыдзень» у красавіку ў Мінску: што будуць абмяркоўваць эксперты
Мінск з 7 па 11 красавіка стане пляцоўкай «Вялікага турыстычнага тыдня», якая аб’ядноўвае ключавыя падзеі індустрыі гасціннасці. Якія мерапрыемствы запланаваны, расказалі арганізатары на прэс-канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу, паведаміла БелТА.