Навiны
90
Як пасля ўборкі кукурузы сеюць азімыя
13.10.2026
Гэтымі днямі аграрыі ўбіраюць апошнія гектары кукурузы, і ў палях адразу пачынаецца новы цыкл: глеба ўзворваецца, уносяцца ўгнаенні і ўжо кладуцца радкі насення азімых — аснова будучага ўраджаю. У КСУП «Нясята-АГРА», што ў Клічаўскім раёне Магілёўшчыны, гэты бесперапынны рытм адчуваецца асабліва востра. Тут не любяць спасылацца на надвор’е ці абставіны — тут проста працуюць. Карэспандэнты «Звязды» адправіліся ў поле, каб убачыць, як рупяцца вяскоўцы дзеля будучага багатага ўраджаю.