Навiны
Урадам унесены змяненні ў палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2006 г. № 714 і ад 9 жніўня 2022 г.» № 518. Дакумент уносіць змяненні ў палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, якія заснаваны на прапановах Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе.
Скончыўся апошні этап уступнай кампаніі 2025 года — адбылося залічэнне завочнікаў у аграрныя ВНУ Беларусі
Нетыповы для паступлення ва ўстановы адукацыі час — позняя восень — пачатак зімы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі тлумачаць так: калі заканчваюцца інтэнсіўныя сельскагаспадарчыя работы, у працаўнікоў аграрнага комплексу з’яўляецца час не толькі для адпачынку, але і для развіцця, руху наперад, атрымання адукацыі. У кіраўнікоў — магчымасць якасна павысіць узровень кадравага складу арганізацый, калі яны будуць падтрымліваць і заахвочваць такія ініцыятывы.