Навiны
243
Праехаліся на школьным аўтобусе, каб падзяліцца эмоцыямі і назіраннямі
21.09.2026
З раніцы па Круглым мільгацяць жоўтыя аўтобусы з паметкай «Дзеці». Школьнікі з камфортам даязджаюць да месца вучобы. Разам з начальнікам упраўлення цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Круглянскага раёна Яўгеніяй КЛІМАВАЙ дзяжурым на паркоўцы каля СШ № 2. На гадзінніку восем — чакаем, калі пачнуць прыбываць першыя «школьныя» рэйсы.