Навiны
Адной з лакацый «Славянскага базару ў Віцебску» стане музей-сядзіба Ільі Рэпіна «Здраўнёва»
Цэнтр культуры «Віцебск» і абласны краязнаўчы музей сумесна з Расійскай акадэміяй мастацтваў завяршылі прыём заявак на ўпершыню арганізаваны пленэр «Рэпін-фэст» ад маладых прафесійных мастакоў-жывапісцаў рэалістычнага кірунку. Па рашэнні экспертнага савета сем фіналістаў першага этапу з 10 да 18 ліпеня будуць пісаць карціны непасрэдна ў мясцінах, дзе плённа працаваў сам Ілья Рэпін.
Як абараніць расаду ад веснавых замаразкаў? Укрыць, паліць і апрацаваць антыстрэс-прэпаратамі
Расаду, каб яна на вуліцы перажыла халады, трэба загадзя ўкрыць, добра паліць напярэдадні, а таксама папярэдне «ўзбадзёрыць» гарманальную сістэму расліны антыстрэсавымі прэпаратамі
Славуты з забытых
Аматары творчасці знакамітага рускага жывапісца Ільі Рэпіна, калі ўзнікне неабходнасць, без асаблівых цяжкасцей прыгадаюць найбольш вядомыя яго творы, назваўшы «Іван Грозны і сын яго Іван», «Бурлакі на Волзе», «Запарожцы пішуць пісьмо турэцкаму султану», «Дзяржаўны савет», «Хрэсны ход у Курскай губерні», а таксама іншыя, што ўвайшлі ў залаты фонд мастацтва.