Навiны
236
Паўтара дзясятка распрацовак прадставіў БДУ на выставе «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра»
08.10.2025
Гэта міжнародная спецыялізаваная выстава была ўпершыню арганізавана ў 1995 годзе і сёння прыцягвае ўвагу вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў. Яе экспанаты прадстаўляюць дасягненні паліўна-энергетычнага комплексу розных краін, там прасоўваюцца найлепшыя інавацыйныя распрацоўкі у сферы электраэнергетыкі, газавай галіны, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій, лічбавага развіцця.