Навiны
233
Як рабочыя і тэхнічныя спецыяльнасці вяртаюць прэстыж, а каледжы становяцца найлепшым выбарам для моладзі
30.07.2025
У Беларусі працягваецца ўступная кампанія ў каледжы. Як адзначыў міністр адукацыі Андрэй ІВАНЕЦ падчас наведвання сталічных устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, сёлета яна праходзіць з новай інтэнсіўнасцю і выразна акрэсленымі прыярытэтамі. У гэтым годзе плануецца прыняць 28 тысяч навучэнцаў у сістэму прафесійна-тэхнічнай адукацыі і каля 38,6 тысячы — у сістэму сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што значна больш, чым летась. Увогуле па краіне працэнт выканання кантрольных лічбаў прыёму склаў 99,5.