Навiны
800 тысяч званкоў на нумар 1945: МТС падзяліўся статыстыкай унікальнага праекта да 80-годдзя Перамогі
Да 80-годдзя Перамогі кампанія МТС запусціла бясплатны нумар 1945, каб абаненты змаглі пачуць легендарныя архіўныя запісы — зводку Савецкага інфармбюро з голасам Юрыя Левітана і культавыя песні ваенных гадоў. Агульная колькасць званкоў дасягнула амаль 800 тысяч. Пра гэта паведамілі МТС.
Даволі ўражлівай падаецца кніга вершаў «За Радзімы жыццё!»
Разам сабраны творы паэтаў Берасцейшчыны. 27 аўтараў прадставілі свае паэтычныя здабыткі, прысвечаныя 85-годдзю Брэсцкай вобласці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падрыхтавалі выданне як укладальнікі Таццяна Дзмідовіч і Наталля Ніжнік. Звычайна калектыўныя зборнікі чытаюцца складана, бо творы ў іх прадстаўляюць розныя аўтары. Тэматычныя абсягі ў такіх выпадках даволі ўмоўна пазначаны. Ды і ўзровень у аўтараў зборнікаў, зразумела, розны...