Навiны
413
Аляксандр Лукашэнка: Надыходзіць час ЕЭАС 2.0. Нам трэба ставіць перад сабой новыя больш сур’ёзныя задачы і іх рэалізоўваць
26.06.2025
У бягучым годзе Рэспубліка Беларусь старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза — таму першым на пленарнай сесіі выступіў беларускі лідар. Вітаючы ўдзельнікаў Еўразійскага эканамічнага форуму, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта самая маштабная адкрытая дыскусійная пляцоўка аб’яднання. Ён выказаў упэўненасць, што абмен думкамі, які адбываўся на працягу дня, будзе карысным для далейшага развіцця ЕАЭС. У сваёй прамове беларускі лідар засяродзіўся на напрамках, развіццё якіх адкрые новы перыяд у гісторыі інтэграцыйнага аб’яднання.