Навiны
74
Наяўнасць сіняй перарывістай разметкі на сталічных вуліцах дагэтуль выклікае ў некаторых пытанні
21.09.2026
Больш за год таму ў Мінску ў якасці эксперыменту на праезнай частцы дарог акрамя двух звыклых колераў разметкі — жоўтай і белай — з’явілася сіняя (дарэчы, правіламі дарожнага руху для гарызантальнай разметкі прадугледжаны яшчэ адзін колер — чырвоны). Як водзіцца, у сацыяльных сетках пачалося актыўнае абмеркаванне новаўвядзення. Больш за ўсё абураліся тыя, хто бясплатна і зручна прыпаркоўваў сваю машыну не на гадзіну і нават не на дзве — на тыдзень, месяц, а то і на ўвесь зімовы сезон. Супрацьлеглы бок «народнага» абмеркавання, наадварот, дзякаваў ДАІ і ўладам за такое рашэнне, таму што цяпер ёсць магчымасць пакінуць на час сваё аўто ў ажыўленым месцы.