Top.Mail.Ru

Беларускія аграрыі намалацілі 4 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі 4 млн т збожжа. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


«У краіны ў засеках ужо чацвёрты мільён. Паводле аператыўных даных на 1 жніўня, на палях намалочана 4 млн 25 тыс. т збожжа. Тэмп уборкі ў два разы перасягае мінулагодні», — расказалі ў прэс-службе.

Агульны каравай у разрэзе абласцей: Брэсцкая — 1,115 млн т, Мінская — 890 тыс.т, Гродзенская — 760 тыс.т, Гомельская — 601 тыс.т, Магілёўская — 398 тыс.т, Віцебская — 261 тыс.т.

Убрана 46% плошчы збожжавых і зернебабовых культур (з улікам рапсу, без кукурузы).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю