Top.Mail.Ru

Аўгустаў прызнаны найлепшым варатаром Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе

Галкіпер «Мінска» Міхаіл Аўгустаў прызнаны найлепшым варатаром розыгрышу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па пляжным футболе, які завяршыўся ў партугальскім Назары, паведамляе БелТА.


Чэмпіёны Беларусі занялі другое месца, уступіўшы ў фінале швейцарскаму клубу BSC-54 з лікам 4:6. Лідар пераможцаў Глен Ходэль двойчы паразіў вароты мінчан і быў прызнаны найлепшым іграком турніру. У спрэчцы бамбардзіраў не было роўных бразільскаму легіянеру нямецкага «Біч Роялс» Брэнда, у актыве якога 32 галы.

На папярэднім этапе «Мінск» заняў першае месца ў групе H, перамогшы нямецкі «Біч Роялс» (4:3), фінскі «Хобі» (14:3) і французскі «Манпелье» (7:1). У 1/8 фіналу падапечныя Дзмітрыя Камзолава перамаглі венгерскі «Боніхад» — 5:4 (у дадатковы час), у чвэрцьфінальным паядынку перамаглі італьянскі «Віярэджа» з рэзультатам 4:1, а ў паўфінале адолелі яшчэ адну італьянскую каманду — «Ленерджы Піза» ў серыі пасляматчавых пенальці — 4:3 (гульнявы час — 1:1). 

У папярэднім сезоне тагачасны чэмпіён Беларусі магілёўскі ЦАР заваяваў бронзавыя ўзнагароды Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, адолеўшы ў паядынку за трэцяе месца іспанскую «Марбелью» ў серыі пасляматчавых пенальці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю