Top.Mail.Ru

Аўтаэксперт расказаў, чаму рухавік стукае пасля халоднага запуску

У адных аўтамабіляў матор запускаецца раніцай практычна бясшумна, а ў іншых першыя секунды суправаджаюцца стукам і цокатам. Прычына можа хавацца не ў самым рухавіку і нават не ў масле, а ў масленым фільтры. Пра гэта расказаў расійскі аўтаэксперт Канстанцін Волкаў, піша sb.by.

У большасці фільтраў устаноўлены супрацьдрэнажны клапан — невялікая гумавая абшэўка, якая не дазваляе маслу пасля спынення рухавіка сцякаць назад у паддон. Дзякуючы гэтаму змазка застаецца ў сістэме і пасля запуску ціск хутка аднаўляецца.

Калі клапан выраблены няякасна, дэфармаваны або недастаткова шчыльна закрываецца, за ноч масла можа сысці з фільтра. Раніцай рухавік запускаецца практычна з пустой сістэмай змазкі: першыя імгненні дэталі атрымліваюць недастаткова масла. Менавіта тады ўзнікаюць характэрны стук, цокат гідракампенсатараў або шум ланцуга.

Аднак такая канструкцыя выкарыстоўваецца не ва ўсіх аўтамабілях. Калі фільтр устаноўлены адтулінамі ўверх або ўжываецца картрыджны элемент, масла можа ўтрымлівацца самой сістэмай рухавіка, і значэнне супрацьдрэнажнага клапана будзе іншым.

Аўтаэксперт рэкамендуе не эканоміць на фільтрах і маторным масле. Якасны расходнік дапамагае хутчэй стварыць неабходны ціск пасля запуску і зніжае рызыку паскоранага зносу дэталяў рухавіка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю