Top.Mail.Ru
78

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 4 красавіка даражэе на 3 капейкі

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 4 красавіка даражэе на 3 капейкі. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».


«З улікам глабальнага росту каціровак на нафту і нафтапрадукты на сусветным рынку і, як вынік, росту коштаў на нафту для беларускіх НПЗ, а таксама павелічэння лагістычных выдаткаў, канцэрн „Белнафтахім“ праводзіць паэтапную карэкціроўку рознічных цэн на аўтамабільнае паліва», — адзначылі ў прэс-службе канцэрна. 

З 4 красавіка 2026 года паліва падаражэе на 3 капейкі і складзе: на АІ-92 — 2,57 рубля, АІ-95 — 2,67 рубля, АІ-98 — 2,89 рубля, дызельнага паліва — 2,67 рубля.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю