Top.Mail.Ru
233

Аўтамабільнае паліва з 26 красавіка падаражэе ў Беларусі на 2 капейкі

У Беларусі ў суботу, 26 красавіка, узровень гранічных максімальных рознічных цэн на маторнае паліва на аўтазаправачных станцыях краіны зменіцца на 2 капейкі, паведамілі БелТА ў канцэрне «Белнафтахім».

Так, з заўтрашняга дня кошт аўтабензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br2, 48, АІ-95-К5-Еўра — Br 2,58, АІ-98-К5-Еўра — Br 2,8. Літр дызельнага паліва абыйдзецца ў Br2, 58.

Аб паэтапным змяненні цаны на маторнае паліва ў Беларусі стала вядома 12 сакавіка. У канцэрне «Белнафтахім» рост цэн патлумачылі так: «З улікам усебаковай ацэнкі эканамічнай сітуацыі, кан’юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах прынятая пастанова аб планавай паэтапнай карэкціроўцы цэн на нафтапрадукты на 16 капеек за літр паліва з крокам па 2 капейкі на тыдзень з 15 сакавіка гэтага года».
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю