Top.Mail.Ru
61

Аўтапрабег і мітынг-рэквіем. Ратавальнікі ўшануюць памяць ахвяр фашызму ў Лёзненскім раёне

Ратавальнікі напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі правядуць патрыятычны аўтапрабег і мітынг-рэквіем на воінскім пахаванні ў вёсцы Асташава Лёзненскага раёна, паведамляе БелТА.


Мерапрыемства пройдзе 19 сакавіка а 11:00. «Наша абласное ўпраўленне больш за пяць гадоў таму ўзяло шэфства над воінскім пахаваннем у Асташаве. У мінулым годзе сіламі ратавальнікаў тут зрабілі невялікі рамонт, пафарбавалі агароджу. У гэтым годзе работнікі МНС таксама загадзя правялі добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі — абрэзалі лішнія дрэвы і кусты, прыбралі леташнюю лістоту, навялі парадак на самім пахаванні», — адзначыла афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога УМНС Соф’я Глінская.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска Асташава стала сястрой Хатыні. Усяго за некалькі дзён да вызвалення Лёзна, 30 верасня 1943 года, карны атрад акружыў населены пункт. Усіх жыхароў, хто не паспеў уцячы і схавацца ў лесе, акупанты загналі ў хлеў і дзве лазні і падпалілі будынкі. У агні жыўцом згарэлі 120 дзяцей, жанчын і старых.

«Больш за 30 ратавальнікаў стануць удзельнікамі мітынгу, на якім ушануюць памяць ахвяр фашызму. Таксама да работнікаў МНС далучацца выхаванцы віцебскага ваенна-патрыятычнага клуба „Ратавальнік“, школьнікі з Лёзна, прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, неабыякавыя мясцовыя жыхары», — падзялілася Соф’я Глінская.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю