Top.Mail.Ru

Аўто збіла пенсіянерку на вул. Голубева. Адшукваюцца відавочцы ДТЗ

Пажылая жанчына трапіла пад колы аўтамабіля на вул. Голубева раніцай 20 сакавіка гэтага года. Сталічная ДАІ шукае відавочцаў ДТЗ, паведамляе «Минск-Новости».



Устаноўлена, што 38-гадовы вадзіцель машыны Peugeot здзейсніў наезд на 86-гадовую пенсіянерку каля 7:35 паблізу дома № 24А. У гэты момант пацярпелая перасякала праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе.

У Дзяржаўтаінспекцыі просяць тых, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй па дадзеным інцыдэнце, звярнуцца па тэлефонах: +375 (17) 367-97-76 або 102.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю