Top.Mail.Ru
199

ААН: Каля 1,3 млн чалавек на Гаіці пакінулі свае дамы з-за ўзброеных банд

Паводле ацэнак ААН, у 2024 годзе ў выніку нападзенняў банд на Гаіці загінулі больш за 5,6 тыс. чалавек.


На Гаіці зафіксаваны рэкордны ўзровень унутранага перамяшчэння: каля 1,3 млн чалавек былі вымушаны пакінуць свае дамы, ратуючыся ад гвалту з боку ўзброеных банд. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) ААН.

Генеральны дырэктар МАМ Эмі Поўп, падкрэсліла, што за гэтымі лічбамі стаяць чалавечыя лёсы: «Дзеці, маці, пажылыя — многія з іх вымушаны былі пакідаць свае дамы не адзін раз, часта не маючы пры сабе нічога. Цяпер яны жывуць у вельмі небяспечных і нестабільных умовах. Нам неабходна тэрмінова дзейнічаць. Гэты крызіс не можа стаць новай нормай». У дакуменце зазначаецца, што са снежня 2024 года колькасць перамешчаных асоб павялічылася на 24%.
  • Паводле ацэнак ААН, у 2024 годзе ў выніку нападзенняў банд на Гаіці загінулі больш за 5,6 тыс. чалавек.
Гаіці працягвае сутыкацца з глыбокім палітычным, эканамічным і гуманітарным крызісам. Больш за 80 працэнтаў тэрыторыі сталіцы Порт-о-Прэнса кантралюецца ўзброенымі групоўкамі. Насельніцтва краіны перасягае 11 млн. чалавек, і большасць з іх сутыкаюцца з пагрозай голаду.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю