Top.Mail.Ru

ААН папярэдзіла аб рызыцы новай эпідэміі ВІЧ

Скарачэнне міжнароднага фінансавання праграм барацьбы з вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ) можа прывесці да новага ўсплёску эпідэміі, звёўшы на нішто дасягнуты за апошнія дзесяцігоддзі прагрэс. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на даклад Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІД (UNAIDS).

Міжнароднае фінансаванне барацьбы з ВІЧ у краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу ў 2025 годзе скарацілася больш чым на $1,5 млрд, або 18%. Аб’ёмы фінансавання ўпалі з $ 8,8 млрд у 2024 годзе да $7,3 млрд у 2025-м. У UNAIDS назвалі гэта найбуйнейшым зніжэннем амаль за два дзесяцігоддзі. 

Скарачэнне фінансавання ўжо адбілася на праграмах прафілактыкі, тэсціравання і лячэння ВІЧ. Так, у Камеруне, Нігерыі і Замбіі больш чым на 50% скарацілася колькасць людзей, якія атрымалі прафілактыку ВІЧ. Колькасць новых выпадкаў захворвання працягвае расці ў 21 краіне. 

Толькі ў 2025 годзе ВІЧ у свеце заразіліся каля 1,2 млн чалавек. Памерлі ад захворванняў, звязаных са СНІД, 570 тыс. Летась каля 9 млн з 41 млн чалавек, якія жывуць з ВІЧ ва ўсім свеце, не атрымлівалі лячэння.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю