У ААТ «Гродна Азот», у цэху «Аміяк-4», пасля планавага прыпыначнага рамонту абсталявання, сумешчанага з рэканструкцыяй, пачаты пускавыя аперацыі. Пра гэта паведамілі БелТА на прадпрыемстве.
Падчас разагрэву асноўных аддзяленняў цэха выкарыстоўваецца тэхналагічны газ, які мае ў сваім складзе гаручыя рэчывы і які да заканчэння пускавых аперацый скідаецца на факельную ўстаноўку.
Для ўтылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам вытворчасці аміяку ў адпаведнасці з праектам прадугледжана спальванне тэхналагічнага газу на факельнай устаноўцы. Гэтыя пускавыя аперацыі могуць працягвацца некалькі сутак. Пасля атрымання гатовай прадукцыі — аміяку — спальванне тэхналагічнага газу на факельнай устаноўцы спыніцца. Пагрозы гораду і яго жыхарам, экалогіі, работнікам прадпрыемства няма.