Top.Mail.Ru
64

Аб асаблівасцях манеўравання на дарогах з надыходам цёплага сезона нагадалі ў МУС

У МУС нагадалі аб асаблівасцях манеўравання на дарогах з надыходам цёплага сезона, паведамілі БелТА ў ведамстве.

У сувязі з пацяпленнем на вуліцах з’яўляюцца матацыклісты, веласіпедысты, а таксама карыстальнікі сродкаў персанальнай мабільнасці (СПМ). У Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць усіх удзельнікаў дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі. Вадзіцелям настойліва рэкамендуецца выбіраць найбольш бяспечную скорасць руху і дыстанцыю, кантраляваць абстаноўку вакол па люстэрках, не забываць глядзець у іх перад перастраеннямі, выключаць рызыкоўныя манеўры. «Пры праездзе пешаходных пераходаў улічвайце, што па іх могуць рухацца, не спешыўшыся, веласіпедысты і карыстальнікі сродкаў персанальнай мабільнасці», — адзначылі ў МУС.

Пешаходам трэба рухацца па тратуарах, пешаходных або веласіпедных дарожках, пры іх адсутнасці — па абочыне. У цёмны час сутак абавязкова абазначаць сябе святловяртальнымі элементамі.

Матацыклістам неабходна захоўваць устаноўленую скорасць, кантраляваць сітуацыю па люстэрках, быць асцярожнымі пры перастраенні, прагназаваць дзеянні суседніх удзельнікаў руху, рухацца з уключаным блізкім святлом фар. Разам з пасажырам яны павінны быць у зашпіленых моташлемах.

Вадзіцелям сродкаў персанальнай мабільнасці ў МУС нагадалі: у горадзе можна перамяшчацца не хутчэй за 10 км/гадз (акрамя руху па веладарожках і краі праезнай часткі), за горадам — ​​да 25 км/гадз. «Не забывайце і пра масу: калі ваш самакат цяжэйшы за 35 кг, выязджаць на тратуар на ім нельга, рух дазволены толькі па веладарожцы. Перасякаць праезную частку веласіпедысты і вадзіцелі СПМ абавязаны пяшком, перамяшчаючы свой транспартны сродак побач, за выключэннем месцаў, дзе, згодна з ПДР, дазволена не спешвацца», — пералічылі асноўныя правілы ў МУС.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю