У Беларусі 19 лістапада на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. У МНС нагадалі аб фактарах небяспекі ў такое надвор’е, паведамляе БелТА.
Пры галалёдзіцы магчымае ўскладненне руху транспарту, павялічваецца верагоднасць узнікнення ДТЗ. Ратавальнікі заклікалі да асцярожнасці, паколькі на слізкім пакрыцці ўзрастае рызыка траўматызму.
У Беларусі сёння будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па паўночным захадзе чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 4-9 м/с. Слупкі тэрмометраў пакажуць ад нуля да плюс 5 градусаў.