На асобных участках дарог Беларусі сёння прагназуецца галалёдзіца. У МНС паведамілі, якія фактары небяспекі могуць узнікнуць з-за гэтай з’явы, піша БелТА.
Аўтааматараў папярэджваюць, што галалёдзіца на дарогах можа прывесці да ўскладнення руху транспарту, павелічэння выпадкаў ДТЗ, а таксама траўм пешаходаў. Акрамя таго, ёсць рызыка пашкоджання і абрыву ліній сувязі і электраперадачы.
МНС заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі асцярожнымі і ўлічваць умовы надвор’я.