Аб фактарах небяспекі пры ўзмацненні ветру нагадалі ў МНС, паведаміла БелТА.
Сёння днём у многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі 15-20 м/с. У сувязі з гэтым узнікае шэраг фактараў небяспекі. Так, магчыма пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы, парушэнне электразабеспячэння, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах. Таксама можа адбыцца пашкоджанне (абвальванне) слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў.
Пры ўзмацненні ветру рэкамендавана прыбраць гаспадарчыя рэчы са двара, балконаў і адкрытых лоджый. Машыну трэба паставіць у гараж або прыпаркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый. Знаходзячыся на вуліцы, трэба абыходзіць хісткія будынкі, дамы з няўстойлівым дахам і лініі электраперадачы, пазбягаць дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыяльна небяспечных прамысловых аб’ектаў).