«Мінсктранс» папярэджвае аб магчымых адхіленнях у раскладзе руху транспарту праз надвор’е, паведамляе БелТА.
У паведамленні прадпрыемства гаворыцца, што ў сувязі з умовамі надвор’я магчымыя адхіленні ад устаноўленага раскладу руху пасажырскага транспарту. «Улічвайце гэтую інфармацыю пры здзяйсненні паездкі», — падкрэслілі ў «Мінсктрансе».