Top.Mail.Ru

Спытаёце ў натарыуса


Калі пасля смерці пенсіянера засталася недаатрыманая пенсія, ці дастаткова будзе пры звароце ў натарыяльную кантору заявіць аб праве на яе атрыманне ў спадчыну, або неабходна яшчэ дадаткова звярнуцца ў мясцовы аддзел сацыяльнай абароны?

Аляксандр, Гомель

Адказвае натарыус Мінскай гарадской натарыяльнай акругі Святлана КОЦІКАВА.

У выпадку звароту з заявай аб выдачы пасведчання аб праве на спадчыну на недаатрыманую пенсію натарыусам будзе накіраваны запыт у аддзел сацыяльнай абароны адміністрацыі адпаведнага раёна. Пасля атрымання дакумента, які пацвярджае наяўнасць недаатрыманай пенсіі на імя спадчынадаўцы, натарыус пасля заканчэння шасцімесячнага тэрміну з дня смерці спадчынадаўцы выдасць пасведчанне аб праве на спадчыну, з якім трэба звярнуцца ў аддзел сацыяльнай абароны.

Чыё жыллё?

Маці завяшчала кватэру двум сынам. Ці з’яўляецца жонка памерлага спадчынніка ўладальнікам гэтага жылля?

Таццяна, Мінск 

Адказвае натарыус Мінскай гарадской натарыяльнай акругі Алена РУБІС. 

Для прадметнага адказу на гэта пытанне адсутнічаюць неабходныя звесткі. Можна толькі меркаваць, што памерлі ўжо і маці, і сын. Калі маці — уласнік кватэры — памерла і сын прыняў спадчыну, тады маёмасць дастанецца яго спадчыннікам, у кола якіх, пры адсутнасці завяшчання, уваходзіць і яго жонка. Калі сын памёр да адкрыцця спадчыны (смерці маці), тады спадчыну атрымаюць усе спадчыннікі маці, у тым ліку і дзеці памерлага сына. У такім выпадку жонка сына не будзе з’яўляцца спадкаемцам па законе.

Паважаныя чытачы, калі ў вас ёсць пытанні, якія датычацца натарыяльнай дзейнасці, дасылайце іх у рэдакцыю «Звязды» на электронны адрас: zvarot@zvіazda.by — ці звычайным пісьмом на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а — з пазнакай «Пытанне натарыусу», і вы абавязкова атрымаеце адказы ад прафесіяналаў на старонках газеты.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю