Top.Mail.Ru

Аб падрабязнасцях разбойнага нападу на ювелірную краму расказалі ў МУС

Затрымалі ў аўтобусе

Злачынец знаходзіўся ў краме менш за хвіліну. Падрабязнасці рэзананснага злачынства ў ювелірнай краме ў Мінску прывёў начальнік галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС Аляксандр Копішаў на прэс-канферэнцыі, паведамляе БелТА.

Як паведамлялася, разбойны напад на ювелірную краму на праспекце Незалежнасці адбыўся 21 жніўня. Мужчына ў медыцынскай масцы, пагражаючы прадметам, падобным на пісталет, завалодаў ювелірнымі вырабамі і ўцёк.

Як падкрэсліў Аляксандр Копішаў, злачынец знаходзіўся ў краме менш за хвіліну.

Пасля спрацоўвання «трывожнай кнопкі» інфармацыя аб тым, што адбылося, і апісанне падазраванага былі неадкладна перададзеныя ўсім нарадам. Суправаджэнне вышуковых мерапрыемстваў у рэжыме рэальнага часу забяспечвалі супрацоўнікі службы відэаназірання ГУУС. Пасяджэнне аператыўнага штаба па раскрыцці асабліва цяжкага злачынства праходзіла з удзелам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. 

Зладжанасць падраздзяленняў міліцыі дазволіла на працягу сутак высветліць асобу злачынцы. Ім аказаўся 34-гадовы мінчанін, які з выкрадзенымі ювелірнымі вырабамі спрабаваў збегчы за граніцу.

Яго затрымалі ў Оршы ў аўтобусе. Маёмасць, здабытая злачынным шляхам і выяўленая пры ім, канфіскавана. Паводле звестак СК, па месцы жыхарства мінчаніна знойдзены прадмет, падобны на пісталет.

Следчыя распачалі крымінальную справу за разбой.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю