Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Сіўца С. М., намесніка Старшыні Карповіч Н. А., суддзяў Бодак А. М.,
Варановіча Т. В., Грыдзюшкі П. У., Кавальчука А. В., Каравая А. В., Любецкай С. А., Праташчык Т. М., Рабцава В. М., Сямашка А. В., Чыгрынава С. П., разгледзеўшы ў судовым пасяджэнні пытанне аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь, кіруючыся артыкуламі 22 і 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкуламі 174–176 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве»,ВЫРАШЫЎ:
1. Прыняць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (дадаецца).
2. Апублікаваць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь» у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Старшынствуючы —Старшыня КанстытуцыйнагаСуда Рэспублікі Беларусь С. М. Сівец
12 сакавіка 2026 г., г. Мінск
№ ПР-9/2026