З пачатку года ў Беларусі здабылі больш за 1,8 млн тон торфу. Пра гэта падчас галіновага семінара-нарады па падвядзенні вынікаў здабычы торфу ў сезоне 2025 года распавёў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінэнерга.
Торфапрадпрыемствы Мінэнерга забяспечылі задавальненне попыту спажыўцоў у запатрабаваных аб’ёмах. Кіраўнік Мінэнерга адзначыў, што развіццё тарфяной прамысловасці — гэта ўклад у забеспячэнне энергетычнай бяспекі краіны.
Так, з пачатку года, нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор’я, торфапрадпрыемствамі сістэмы было здабыта больш за 1,8 млн т торфу; пабудавана каля 520 га плошчаў для здабычы торфу; выпушчана каля 800 тыс.т тарфяной прадукцыі. Для патрэб прамысловасці, энергетыкі, жыллёва — камунальнай і сельскай гаспадаркі рэалізавана каля 750 тыс.т тарфяной прадукцыі.
Па словах Дзяніса Мароза, працягваецца работа па развіцці непаліўных напрамкаў выкарыстання торфу. «Тарфяная прадукцыя непаліўнага прызначэння карыстаецца вялікім попытам на знешніх рынках. Яе доля ў агульным аб’ёме экспарту складае каля 75%, а пастаўкі ажыццяўляюцца ў 9 краін свету», — падкрэсліў ён.