Аб'ём дзяржаўнай фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2025 годзе перавысіў 16 млрд бел. руб., паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
«Гэтаму спрыяла сістэмная работа ўрада па павышэнні даступнасці рэсурснай падтрымкі МСП. Фактычны аб’ём сродкаў, выдзеленых бізнесу на развіццё, па выніках мінулага года больш чым на трэць перавысіў планавыя паказчыкі», — адзначылі ў прэс-службе.
Вялікім попытам карысталіся інструменты Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў — пазыкі і лізінгі, а таксама паручыцельства. Увогуле фондам было прафінансавана 108 праектаў.
Амаль на 40 % узраслі аб’ёмы крэдытавання банкамі малога і сярэдняга бізнесу — даступны капітал атрымалі звыш 8,5 тыс. суб’ектаў МСП.
«Такім чынам, сфарміраваны камфортныя ўмовы для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі перспектыўных бізнес-праектаў, і яна шырока запатрабаваная бізнесам», — заключылі ў Мінэканомікі.