Top.Mail.Ru

Аб’ём грузаперавозак па чыгуначных маршрутах Кітай—Еўропа вырас на 22 працэнты

Як паведамілі ў Кітайскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі (КДЧК), у першым квартале ў рамках чыгуначных грузавых перавозак Кітай—Еўропа (у гэтым глабальным маршруце Беларусь — ключавы транзітны вузел) было адпраўлена 5460 грузавых цягнікоў, якія перавезлі 546 тыс. стандартных кантэйнераў (TEU), што адпаведна на 29 працэнтаў і 22 працэнты больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, перадае «Сіньхуа».



Паводле звестак КДЖК, за адпаведны перыяд колькасць грузавых цягнікоў Кітай—Еўропа, якія прайшлі праз чыгуначны КПП Алашанькоу і Хоргас у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай), павялічылася на 19 працэнтаў у гадавым вылічэнні. Пры гэтым колькасць грузавых цягнікоў Кітай-Еўропа, якія прайшлі праз КПП Эрэн—Хота аўтаномнага раёна Унутраная Манголія (Паўночны Кітай), вырасла на 26 працэнтаў у гадавым вылічэнні.

Акрамя таго, у студзені-сакавіку колькасць грузавых цягнікоў Кітай-Еўропа, якія прайшлі праз КПП Маньчжоўлі Унутранай Манголіі, Суйфэньхэ і Тунцзянбэй у правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай), вырасла на 49 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Адпаведныя чыгуначныя ведамствы прадоўжылі аптымізацыю лагістычных паслуг — кожны тыдзень адпраўляецца 22 грузавыя цягнікі Кітай—Еўропа, якія курсіруюць па адзіным раскладзе як на тэрыторыі Кітая, так і за мяжой. Такія маршруты ахопліваюць 9 гарадоў Кітая і 6 гарадоў Еўропы, агульны час у дарозе скараціўся больш чым на 30 працэнтаў у параўнанні са звычайнымі цягнікамі «Кітай—Еўропа», якія ідуць у тым жа напрамку.

Цяпер грузавыя цягнікі Кітай—Еўропа ахопліваюць 235 гарадоў у 26 краінах Еўропы, зона іх абслугоўвання практычна пакрывае ўсю тэрыторыю Еўразіі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю