Па звестках Кітайскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі (КДЧК), за першыя два месяцы гэтага года быў адпраўлены 3501 грузавы цягнік у рамках чыгуначных грузавых перавозак Кітай—Еўропа (адным з ключавых пунктаў глабальнага маршруту з’яўляецца Беларусь), якія перавезлі 352 тысячы стандартных кантэйнераў (TEU). Гэта адпаведна на 32 працэнты і 25 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, перадае «Сіньхуа».
З пачатку 2026 года чыгуначныя ведамствы краіны ўзмацнілі каардынацыю і арганізацыю руху грузавых цягнікоў Кітай—Еўропа, аптымізуючы графікі для лепшай адпаведнасці рыначнаму попыту, паведаміла КДЧК.
У шчыльным супрацоўніцтве з мытнымі органамі яны таксама аптымізавалі сістэму «лічбавых партоў», пастаянна павышаючы эфектыўнасць мытнага афармлення на чыгуначных пагранпераходах.
КДЧК заявіла, што ў будучыні кампанія паскорыць стварэнне высокаэфектыўнай транспартнай сістэмы, сістэмы кіравання бяспекай, дыверсіфікаванай калідорнай сеткі і механізма інавацыйнага развіцця для чыгуначных грузавых перавозак Кітай—Еўропа.
Намаганні па павышэнні якасці і эфектыўнасці руху цягнікоў будуць прадоўжаны з мэтай прадастаўлення бяспечных, якасных і эфектыўных міжнародных лагістычных паслуг айчынным і замежным кліентам, адзначылі ў КДЧК.