У студзені-красавіку.
У студзені-красавіку.
Аб’ём грузавых перавозак у кітайскіх партах няўхільна рос на працягу першых чатырох месяцаў, што сведчыць аб устойлівасці кітайскай эканомікі ва ўмовах знешняй нявызначанасці, перадае «Сіньхуа».
Паводле даных Міністэрства транспарту КНР, грузаабарот кітайскіх партоў за гэты перыяд павялічыўся на 3,7 працэнтаў у гадавым вылічэнні да 5,75 млрд тон. Было апрацавана 110 млн. стандартных кантэйнераў (20-футавы эквівалент, TEU), што на 7,9 працэнта больш, чым годам раней.
Толькі ў красавіку грузаабарот партоў па ўсёй краіне вырас на 4,8 працэнта ў гадавым вылічэнні — да 1, 53 млрд тон.